https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ствараецца падручнік па гісторыі Саюзнай дзяржавы


Аб гэтым паведаміла 28 лістапада кіраўнік навукова-даследчага цэнтра гісторыі дыяспар, намеснік дэкана гістарычнага факультэта МДУ імя М.В.Ламаносава, кандыдат гістарычных навук Аксана Солапава.
"У 2016 годзе адзначаецца 20 гадоў саюзнага будаўніцтва. Я спадзяюся, што да гэтага часу падручнік будзе ўведзены ў абарот", - сказала Аксана Солапава.

У напісанні ўдзельнічаюць гістарычны факультэт МДУ імя М.В. Ламаносава, гістарычны факультэт БДУ, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук і арганізацыя "Беларусы Масквы". Падручнік пішацца пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы ў выглядзе прадастаўлення дакументаў, базы крыніц і кансультацый экспертаў. У аўтарскім калектыве, які працуе над падручнікам, вельмі шмат маладых вучоных-гісторыкаў з Беларусі і Расіі. На іх плячах ляжыць канцэпцыя выдання, рэдактарская работа, асноўныя главы.

Сёння ў Мінску пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы прайшоў круглы стол "Перспектыўныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы: дзіцяча-юнацкая і маладзёжная палітыка". Удзельнікі сышліся на думцы - намаганні Саюзнай дзяржавы накіраваны на выхаванне здаровага і адукаванага пакалення. Паводле слоў начальніка дэпартамента сацыяльнай палітыкі і інфармацыйнага забеспячэння Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Маргарыты Леўчанка, маладыя людзі Беларусі даволі шырока і актыўна ўдзельнічаюць у мерапрыемствах Саюзнай дзяржавы і адпаведна разумеюць: для чаго гэта ўтварэнне створана і якія перспектывы ўзаемнай дзейнасці Беларусі і Расіі.

На круглым стале ў тым ліку была закранута тэма студэнцкіх будаўнічых атрадаў. У 2013 годзе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Расійскія студэнцкія атрады падпісалі пагадненне аб стварэнні зводных будаўнічых атрадаў. Асноўнымі будоўлямі, дзе працавалі зводныя беларуска-расійскія атрады, сталі Беларуская атамная станцыя ў Астраўцы і будаўнічыя аб`екты нафтагазавага радовішча Баваненкава (Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга). Разглядалася таксама тэма міжвузаўскага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. Адной з яркіх падзей у гэтым годзе стаў III Форум ВНУ інжынерна-тэхналагічнага профілю Расіі і Беларусі, які прайшоў у Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

З бюджэту Саюзнай дзяржавы на працягу многіх гадоў фінансуюцца таксама іншыя не менш цікавыя і важныя мерапрыемствы. Напрыклад, Алімпіяда школьнікаў Саюзнай дзяржавы "Расія і Беларусь: гістарычная і духоўная агульнасць", турысцкі злёт навучэнцаў Саюзнай дзяржавы, злёт юных эколагаў Беларусі і Расіі "Экалогія без межаў", гастролі маладзёжнага беларуска-расійскага сімфанічнага аркестра, арганізацыя лячэння і аздараўлення дзяцей з раёнаў Беларусі і Расіі, найбольш пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

28 лістапада 2014, Мінск
Святлана Васілеўская - БЕЛТА
 
Дата публикации:28.11.2014
Тематика:Образование, В мире
Просмотров:1244
 
Ключевые слова:
Учебник Содружество Независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме