https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ДПК: У Беларусь за выхадныя прыбылі 288 грамадзян Украіны, у тым ліку транзітам праз Польшчу


У Беларусь за суткі прыбылі 288 грамадзян Украіны, у тым ліку транзітам праз Польшчу. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
«З 6.00 12 сакавіка па 6.00 14 сакавіка на беларускую граніцу з украінскай тэрыторыі прыбылі 209 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу — 79. Частка іншаземцаў часова размешчана ў гасцініцах і санаторыях, іншыя грамадзяне адправіліся да сваякоў, якія пражываюць на тэрыторыі нашай краіны, — расказалі ў ДПК. — Нагадваем, што паблізу прыгранічнай з Украінай вёскі Гдзень Гомельскай вобласці функцыянуе мабільны пункт абагравання, разгорнуты Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа».

Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме. Украінскі бок прыпыніў работу сваіх пагранпераходаў на граніцы з Беларуссю.

«Па пытаннях бяспечнага выезду з Украіны і выбару транзітнага маршруту руху ў Беларусь рэкамендуем звяртацца ў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь

(https://mfa.gov.by/contacts/)

па тэлефонах:

+380504062330,
+375173794771,
+375173792673,
+375172792872.

Электронная пошта МЗС Беларусі: consul@mfa.gov.by», — дадалі ў ведамстве.

Звязда, 14 сакавіка 2022
 
Дата публикации:14.03.2022
Тематика:Транспорт, В мире
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Украина Беженцы Граница Гомельшчына
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме