72 працэнты з іх нарадзіліся ў 2000-я гады, пры гэтым каля 70 працэнтаў з’яўляюцца студэнтамі ВНУ або маюць ступень бакалаўра і вышэй. У белай кнізе адзначаецца, што ў мінулым годзе колькасць анлайн-чытачоў навукова-фантастычнай літаратуры ўзрасла амаль на 40 працэнтаў у параўнанні з 2021 годам. 70 працэнтаў прыхільнікаў гэтага жанру былі маладзейшыя за 30 гадоў.
Прэмія Galaxy Awards была заснавана ў 1985 годзе самым папулярным у Кітаі перыядычным выданнем у галіне навуковай фантастыкі «Кэхуань шыцзэ» («Навукова-фантастычны свет»). Яна з’яўляецца найстарэйшай і самай аўтарытэтнай кітайскай узнагародай у гэтым жанры. Упершыню прэмія была ўручана ў 1986 годзе.
Сёлета сярод яе лаўрэатаў аказалася больш прадстаўнікоў маладога пакалення. Узнагарода за лепшую аповесць была ўручана Лу Баню за твор «Выскачка». Прэмію за лепшае апавяданне і лепшы патэнцыял адаптацыі атрымала Ван Нона за твор «Закусачная Ц’юрынг». А Цюэ таксама стаў лаўрэатам прэміі за лепшае апавяданне за твор «2039: эпоха інтэрфейсу мозг-камп’ютар». Усе тры аўтары нарадзіліся ў 1990-я гады.
Звязда, 22 красавіка 2023