Заўтра каталіцкія вернікі сустрэнуць галоўнае свята хрысціянскага календара — Вялікдзень.
На працягу Вялікай суботы, 8 красавіка, у храмах асвячаюць кулічы, тварожныя пасхі, яйкі і ўсё, што прыгатавана да святочнага стала. У гэты дзень у касцёлах шматлюдна і пануе святочная атмасфера.