«Гэтыя тры дні ў Нью-Ёрку пацвердзілі старую прымаўку, што ААН — выдатнае люстэрка стану свету. Калі глядзець за граніцы Украіны, то відаць, што глабальныя крызісы назапашваюцца, але глабальная рэакцыя альбо блакуецца, альбо з’яўляецца неналежнай. Лідарства і адзінства не хапае», — напісаў ён, адзначыўшы, што канфлікт ва Украіне і напружанасць у адносінах паміж КНР і ЗША «ірвуць тканіну» так званага міжнароднага парадку, заснаванага на правілах.
Ён таксама звярнуў увагу, што «існуе больш шырокі глабальны парадак дня», у дачыненні да якога «неабходна праяўляць вялікую актыўнасць і ўвагу да патрэб і чаканняў свету, поўнага крызісаў».
Падводзячы вынікі сваёй паездкі, кіраўнік дыпламатыі ЕС адзначыў значную ролю Еўрапейскага Саюза ў вырашэнні міжнародных пытанняў.
«Не так шмат крызісаў, у якіх мы не праяўляем актыўнасці, і ні адзін іншы партнёр не прапануе больш сістэматычную падтрымку работы ААН, чым мы», — напісаў Барэль.
Звязда, 27 лютага 2023