Паднябесная паспяхова выйшла з пандэмійнага перыяду і гатовая да аднаўлення кантактаў з мірам, сказаў Ван І ў суботу ў Мюнхене на сустрэчы з кіраўніком дыпламатыі ЕС Жазепам Барэлем.
Кітай мае намер хутчэй аднавіць узаемадзеянне. Па словах дыпламата, бакі могуць актыўна рыхтавацца да новых сустрэч лідараў КНР і Еўрасаюза. Сёння важна падтрымліваць адкрытае супрацоўніцтва і спрыяць стабільнасці глабальных ланцужкоў вытворчасці і паставак, дадаў Ван І.
Амаль тры гады супрацькаранавірусныя меры ў Кітаі былі практычна самымі жорсткімі ў свеце. Яны негатыўна адбіваліся на эканоміцы, глабальных вытворчых і лагістычных ланцужках, турызме, міждзяржаўных абменах. Актыўна аслабляць гэтую палітыку мясцовыя ўлады сталі ў снежні мінулага года. На іх рашэнні таксама паўплывалі пратэсты ў мегаполісах супраць лакдаўнаў і іншых антыпандэмійных мер. Поўную адмену каранціну і ПЦР-тэставання для прыбываючых з-за мяжы ў Кітаі ўвялі з 8 студзеня.
Звязда, 19 лютага 2023