Вучэнні АДКБ «Непарушнае братэрства — 2023» пройдуць у Кыргызстане
У Кыргызстане ў 2023 годзе пройдуць вучэнні Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы «Непарушнае братэрства». Пра гэта паведаміў начальнік Аб’яднанага штаба АДКБ генерал-палкоўнік Анатоль Сідараў.
«На тэрыторыі Кыргызскай Рэспублікі плануецца правядзенне сумеснага вучэння з міратворчымі сіламі АДКБ «Непарушнае братэрства», — сказаў Анатоль Сідараў.