"Устаноўлены два выпадкі, калі беларусы ў Турцыі не выходзяць на сувязь. Пасольства падтрымлівае пастаянны кантакт з іх сваякамі ў Беларусі, удакладняе інфармацыю ў кампетэнтных органах Турцыі", - расказалі ў пасольстве.
Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў МНС накіраваць у Турцыю аварыйна-выратавальны атрад, атэставаны па міжнародных стандартах ААН, у складзе 64 спецыялістаў з тэхнікай і рыштункам, прызначанымі для правядзення аварыйных і пошукава-выратавальных работ.
Даручана таксама прапрацаваць пытанне накіравання ў Сірыю грузу з гуманітарнай дапамогай.
7 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
7 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА