https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Памёр ганаровы Папа Рымскі на спакоi Бенедыкт XVI


Папа Рымскі на спакоi Бенедыкт XVI памёр на 96-м годзе жыцця.


Ёзэф Алаіз Ратцынгер нарадзіўся 16 красавіка 1927 года ў селішчы Марктль, Веймарскай рэспублікі. 

 У чэрвені 1951 года атрымаў сан святара. У 1953 годзе абараніў дысертацыю па спадчыне блажэннага Аўгустына і ўвайшоў у лік найлепшых тэолагаў Германіі. З 1959-га выкладаў на кафедры тэалогіі Бонскага ўніверсітэта. У 1977 годзе быў прызначаны кардыналам.

19 красавіка 2005 года абраны Папам Рымскім (265-м па ліку). Абраў імя Бэнэдыкт XVI. Ён стаў самым старэйшым па ўзросту на момант абрання папам з часоў папы Клімента XII (абраны ў 1730 годзе). Таксама Бэнэдыкт XVI - першы Папа Рымскі з часоў папы Паўла IV ( XVI стагоддзе), які быў абраны, быўшы дэканам Калегіі кардыналаў. Акрамя таго, Папа Бэнэдыкт XVI - першы кардынал-біскуп, абраны на папства з часоў Пія VIII, а таксама першы кардынал з часоў Бэнэдыкта XIII, які меў сан кардынала да абрання на папства доўгі час (28 гадоў)

У лютым 2013 года папа Бенедыкт XVI добраахвотна адрокся ад прастола. За Бэнэдыктам XVI было вырашана замацаваць тытул Папы Рымскага на спакоi.

Звязда, 31 снежня 2022
 
Дата публикации:31.12.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:719
 
Ключевые слова:
Религия Христианство Некролог Папа Римский
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме