Паводле яго слоў, у ходзе ўкраінскага крызісу можна было назіраць, што ваенная сіла не з’яўляецца адзінай. Акрамя яе ёсць і іншыя вымярэнні. «Мы бачым ключавую ролю інфармацыйнага складніка, кібернетычнага, а таксама касмічнага. І мы павінны браць пад увагу ролю недзяржаўных гульцоў, якія адыгрываюць значную ролю, напрыклад у космасе», — адзначыў Кавалі.
Тактыку баявых дзеянняў ва Украіне пракаментаваў і начальнік Ваеннага камітэта Паўночнаатлантычнага альянсу Роб Бауэр. Ён звярнуў увагу, што ва ўкраінскім канфлікце назіраецца злучэнне старога і новага. Напрыклад, выкарыстоўваецца стары метад траншэйнай вайны. І ў той жа час прымяняюцца сучасныя баявыя дроны, інфармацыйныя і камп’ютэрныя тэхналогіі.
Звязда, 20 студзеня 2023