«Інфармацыйная бяспека сёння вельмі важная і актуальная не толькі для вузкапрофільнай дзейнасці асобных галін міністэрстваў і ведамстваў, але і для ўсёй дзяржавы і кожнага чалавека паасобку. Неабходна напрацоўваць медыядасведчанасць не толькі праз метадычныя дапаможнікі, але і праз стасункі са спецыялістамі, абменьвацца вопытам. Кожны карыстальнік інтэрнэту — гэта ўдзельнік інфармацыйнага поля. Таму важна разумець, што адбываецца ў сетцы, ведаць, як правільна дзейнічаць і адстойваць свае інтарэсы ў інфармацыйным полі», — сказаў Ігар Бузоўскі.
Сёння Следчы камітэт прэзентаваў вучэбны дапаможнік «Камп’ютарная інфармацыя ў следчай дзейнасці: збіранне, ацэнка, выкарыстанне» — аўтарская работа навукоўцаў і прыцягнутых практыкуючых следчых. Гэта адзінае падобнае спецыялізаванае выданне не толькі ў Беларусі, але і на прасторах СНД. У кнізе выкладзены самыя надзённыя праблемы выкарыстання камп’ютарнай інфармацыі ў следчай рабоце. Выданне можа быць настольнай кнігай следчага, асабліва які спецыялізуецца на расследаванні і раскрыцці кіберзлачынстваў.
«Сёння абагульнены матэрыял у галіне інфармацыйнай бяспекі мае каласальнае значэнне. Гэта ўнікальная беларуская аналітыка, рэфлексія над тымі працэсамі, якія адбываліся ў нашай краіне, над выклікамі, што стаяць перад намі. Значэнне гэтай кнігі нельга пераацаніць», — падкрэсліў намеснік міністра.

Звязда, 18 студзеня 2023