https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новыя падрабязнасці міжнародных сустрэч Лукашэнкі на палях саміту ў Астане. Аб чым гаварылі ў кулуарах і «на нагах»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на палях саміту Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі правёў серыю сустрэч з замежнымі лідарамі.
У афіцыйнай абстаноўцы двухбаковыя сустрэчы прайшлі з гаспадаром саміту Прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, Прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам і Прэм’ер-міністрам Пакістана Шахбазам Шарыфам.

Таксама вядома аб праведзенай размове на палях саміту з намеснікам Старшыні КНР Ван Цішанем. З ім у тым ліку абмяркоўвалася будучая сустрэча з кіраўніком КНР.

Пазней стала вядома яшчэ аб шэрагу міжнародных кантактаў.

Так, з Эмірам Катара шэйхам Тамімам бен Хамадам аль-Тані адбыўся абмен меркаваннямі. Размова ішла аб кантролі і рэвізіі сумесных праектаў. Аляксандр Лукашэнка запрасіў шэйха наведаць з візітам Беларусь.

«На нагах» пагутарыў Аляксандр Лукашэнка з Прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым. Абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне, эканамічныя сувязі дзвюх краін.

Кароткія размовы на актуальныя тэмы адбыліся і з прэзідэнтамі Азербайджана Ільхамам Аліевым і Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.

Ініцыятыўна паразмаўляла з Прэзідэнтам Беларусі і намеснік гендырэктара па Еўразіі і краінах Балканскага рэгіёна МЗС Ізраіля. Гаварылі аб узаемаадносінах з Ізраілем. Сама Сімона Халперын з Санкт-Пецярбурга, Беларусь ведае добра, цяпер пазнаёмілася з кіраўніком беларускай дзяржавы асабіста.

Звязда, 13 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:13.10.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:746
 
Ключевые слова:
Саммит Астана Международная политика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме