https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Каралеўства Іспанія з нацыянальным святам — Днём іспанскай нацыі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 30 гадоў таму назад, аднак для беларусаў Іспанія даўно вядомая як дзяржава з багатай гісторыяй і непаўторнай культурай, сардэчнымі і гасціннымі людзьмі.

«Спадзяюся, што, нягледзячы ні на геаграфічную адлегласць, ні на складаную геапалітычную сітуацыю, Рэспубліка Беларусь і Каралеўства Іспанія застануцца добрымі партнёрамі і захаваюць узаемную цікавасць да падтрымання і развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на карысць абодвух народаў», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім жыхарам Іспаніі моцнага здароўя, міру, стабільнасці і росквіту.

Звязда, 12 кастрычніка 2022
 
Дата публикации:12.10.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:829
 
Ключевые слова:
Испания Сотрудничество Дипломатия Поздравление
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме