https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Насельніцтва Зямлі дасягнула 8 мільярдаў


У 2030 годзе колькасць насельніцтва планеты можа скласці 8,5 мільярда чалавек, а ў 2050-м – 9,7 мільярда.
Колькасць людзей на Зямлі дасягнула васьмі мільярдаў, паведамілі ў ААН.

У арганізацыі адзначаюць, што рост насельніцтва ў тым ліку звязаны са зніжэннем узроўню смяротнасці. Па прагнозах аналітыкаў ААН, пры далейшым зніжэнні смяротнасці сярэдняя працягласць жыцця ва ўсім свеце да 2050 года складзе каля 77,2 года.

Таксама ў арганізацыі паведамілі, што пачынаючы з 1950 года насельніцтва Зямлі павялічваецца павольнымі тэмпамі. Дасягнуць мяжы ў 8,5 мільярдаў чалавек Зямля можа ў 2030 году, а ў 2050-м – 9,7 мільярдаў.

Згодна з прагнозамі, у 2080-х гадах колькасць насельніцтва можа дасягнуць свайго піку і перавысіць 10 мільярдаў чалавек. На гэтым узроўні значэнне гэтага паказчыка можа захавацца да 2100 года, мяркуюць у ААН.

У гэтым годзе самымі густанаселенымі рэгіёнамі лічацца Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія, там пражывае 2,3 мільярда чалавек або 29% насельніцтва планеты. Таксама густанаселенымі з’яўляюцца Цэнтральная і Паўднёвая Азія, колькасць насельніцтва там складае 2,1 мільярда чалавек ці 26% ад агульнай колькасці жыхароў Зямлі.
Краінамі з найбольш высокай колькасцю жыхароў сталі Кітай і Індыя. У гэтых дзяржавах пражывае больш за 1,4 мільярда чалавек. Аднак за 2023 Індыя па гэтым паказчыку можа апярэдзіць Кітай.

Мінск, 19 лістапада 2022
Sputnik
 
Дата публикации:19.11.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:855
 
Ключевые слова:
ООН Статистика Население Земли Демография
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме