https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнікі ўрадаў краін СНД падпісалі пакет дакументаў аб супрацоўніцтве


Пакет дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва падпісаны па выніках чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое прайшло 28-га кастрычніка ў Астане.
Удзельнікі пасяджэння разгледзелі ўсе пытанні, уключаныя ў парадак дня, і прынялі больш за 20 дакументаў.

У прыватнасці, па выніках пасяджэння кіраўнікі ўрадаў падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве па папярэджанні і рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя санітарна-эпідэміялагічнага характару.

"Яго прыняцце будзе садзейнічаць фармаванню ў Садружнасці сістэмы маніторынгу і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя санітарна-эпідэміялагічнага характару. Дакумент рэгламентуе парадак дапамогі пры ліквідацыі такіх надзвычайныя сітуацыі дзяржавам СНД, у тым ліку шляхам прыцягнення мабільных проціэпідэмічных фармаванняў краін Садружнасці", - расказалі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Таксама зацверджаны план сумесных дзеянняў па процідзеянні ўстойлівасці да процівомікробных прэпаратаў. У прэс-службе растлумачылі, што меры, прапісаныя ў плане, грунтуюцца на аналізе сітуацыі ў дзяржавах, вызначаюць комплексны і міжсектаральны падыход для ўсіх галін, дзе выкарыстоўваюцца процівомікробныя прэпараты (ахова здароўя, сельская гаспадарка, у тым ліку жывёлагадоўля, раслінаводства, развядзенне аквакультуры, вытворчасць і абарот харчовай прадукцыі, ахова навакольнага асяроддзя).

Зацверджаны канцэпцыя навукова-тэхнічнага і тэхналагічнага супрацоўніцтва і канцэпцыя лічбавай трансфармацыі галін хімічнага комплексу дзяржаў - удзельніц СНД, а таксама планы мерапрыемстваў па іх рэалізацыі.

Як адзначылі ў прэс-службе, першы дакумент прадугледжвае стварэнне спрыяльных умоў для развіцця міждзяржаўнага навукова-тэхнічнага і тэхналагічнага супрацоўніцтва, інтэграцыі ў галіне даследаванняў у прарыўных галінах навукі, тэхнікі і тэхналогій. Другі - адлюстроўвае кансалідаваную пазіцыю дзяржаў - удзельніц СНД па мэтах, прынцыпах, механізмах і асноўных напрамках узаемадзеяння ў справе развіцця лічбавай трансфармацыі галін хімічнага комплексу. Задачамі супрацоўніцтва ў гэтай сферы з`яўляюцца фармаванне агульнага бачання лічбавай трансфармацыі хімічнага комплексу, пашырэнне ўзаемавыгадных кааперацыйных сувязей, стварэнне, развіццё і прымяненне ў хімічнай прамысловасці лічбавых платформ.

Акрамя таго, падпісаны рашэнні аб міждзяржаўнай радыёнавігацыйнай праграме на 2023-2026 гады, а таксама аб міждзяржаўнай мэтавай праграме "Рэкультывацыя тэрыторый дзяржаў, якія падвергліся ўздзеянню ўраназдабыўных вытворчасцей".

Кіраўнікі ўрадаў зацвердзілі палажэнне аб аператары міждзяржаўнай праграмы інавацыйнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД да 2030 года і палажэнне аб парадку акрэдытацыі і ўмовах удзелу юрыдычных і фізічных асоб у гэтай праграме.

Таксама яны зацвердзілі план мерапрыемстваў па правядзенні ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2023 годзе Года рускай мовы як мовы міжнацыянальных адносін.

"Дакумент змяшчае больш за 150 пунктаў. Гэта мерапрыемствы агульнагуманітарнага, навукова-адукацыйнага, культурна-асветнага характару па падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі педагагічных кадраў у галіне рускай мовы, выяўленні і падтрымцы адораных дзяцей і моладзі ў галіне русістыкі, прыцягненні грамадзян краін СНД да навучання ў расійскіх ВНУ, супрацоўніцтве ў галіне бібліятэчнай справы і кнігавыдання. Асобны раздзел плана прысвечаны інфармацыйнаму суправаджэнню Года рускай мовы ў СНД", - паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Яшчэ адзін дакумент - план прыярытэтных мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на 2023-2024 гады.

"Мэтазгоднасць яго распрацоўкі і прыняцця абумоўлена неабходнасцю каардынацыі шматбаковага ўзаемадзеяння ў сферах адукацыі, навукі, культуры, інфармацыі і масавых камунікацый, кнігавыдання, кнігараспаўсюджвання і паліграфіі, у галіне спорту і здаровага ладу жыцця, турызму, работы з моладдзю. План змяшчае 9 раздзелаў, якія ўключаюць больш за 200 мерапрыемстваў", - дадалі ў прэс-службе.

У частцы, якая датычыцца пытанняў супрацоўніцтва ў сферы абароны і бяспекі, зацверджана фінансаванне далейшага развіцця аб`яднанай сістэмы проціпаветранай абароны дзяржаў - удзельніц СНД.

Будзе прадоўжана фінансаванне мерапрыемстваў па рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы павышэння якасці жыцця ветэранаў войнаў - удзельнікаў лакальных канфліктаў і членаў іх сем`яў у дзяржавах СНД на 2021-2025 гады. Унесены карэктывы ў рэалізацыю мерапрыемстваў Камітэта па справах воінаў-інтэрнацыяналістаў пры Савеце кіраўнікоў урадаў краін Садружнасці па прадаўжэнні ў 2020-2024 гадах пошуку ваеннаслужачых, без вестак прапаўшых у перыяд вайны ў Афганістане ў 1979-1989 гадах, пошуку месцаў пахаванняў, эксгумацыі, ідэнтыфікацыі астанкаў і перапахаванні іх на радзіме.

Акрамя таго, на пасяджэнні разгледжаны вялікі блок пытанняў па фінансавым забеспячэнні дзейнасці органаў СНД.

28 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.10.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:851
 
Ключевые слова:
СНГ Год русского языка Сотрудничество Ветераны МЧС Противовоздушная оборона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме