Былы прэм’ер-міністр Італіі Сільвіё Берлусконі ўпэўнены, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мог бы спыніць канфлікт на тэрыторыі сваёй краіны, калі б заявіў аб спыненні атак.
Аб гэтым Берлусконі заявіў на сустрэчы з дэпутатамі ўзначаленай ім партыі "Наперад, Італія". Троххвілінны запіс выступлення патрыярха італьянскай палітыкі апублікавала ў сераду вечарам інфармагенцтва LaPresse.
У сваёй прамове былы кіраўнік італьянскага ўрада выклаў гісторыю канфлікту на ўсходзе Украіны і прычыны таго, што адбываецца зараз.
"Справа была такая: у 2014 годзе ў Мінску было падпісана пагадненне паміж Украінай і дзвюма новаўтворанымі рэспублікамі Данбаса аб міры без нападзенняў адзін на аднаго. Украіна праз год выкідвае гэты дагавор да чарцей і пачынае наступленне на межы дзвюх рэспублік", - расказаў Берлусконі.
Закранаючы персону Зяленскага, ён падкрэсліў, што "не можа сказаць, што думае" аб прэзідэнце Украіны. "Зяленскі, па-мойму… давайце не будзем…", - сказаў палітык.
Берлусконі заявіў, што тое, што адбываецца сёння на Украіне – гэта "бойня ўкраінскіх салдат і грамадзян", і для таго, каб гэта спынілася, Зяленскаму трэба сказаць: "Я больш не нападаю".
На думку экс-прэм’ера Італіі, канфлікт ва Украіне нельга завяршыць "без моцнага ўмяшання", але "цяпер у Еўропе і ЗША няма лідараў".
"Магу я вас прымусіць усміхнуцца? Адзіны сапраўдны лідар – гэта я", - заявіў Берлусконі пад апладысменты аднапартыйцаў.
Берлусконі і Пуцін
Напярэдадні СМІ распаўсюдзілі першую частку заяў Берлусконі з закрытай сустрэчы з дэпутатамі "Наперад, Італія", на якой экс-прэм’ер папярэдзіў, што вынікам уступлення Украіны ў НАТА стане Трэцяя сусветная вайна.
Акрамя таго, Берлусконі распавёў сваім прыхільнікам аб тым, што аднавіў адносіны з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, з якім яго звязвала шматгадовае сяброўства. Першапачаткова прэс-служба "Наперад, Італія" абвергла гэтую інфармацыю, аднак неўзабаве ў распараджэнні СМІ з’явіўся аўдыёзапіс выступлення Берлусконі, падчас якога ён, у прыватнасці, сказаў, што Пуцін назваў яго "першым з пяці сваіх сапраўдных сяброў".
Раней, у красавіку, Берлусконі заявіў, што "расчараваны і засмучаны" рашэннем Пуціна пачаць спецаперацыю ў Данбасе. У чэрвені – паведаміў, што двойчы спрабаваў звязацца з расійскім лідарам па тэлефоне, але беспаспяхова.