Пасля развалу СССР так званы калектыўны Захад, ап’янёны сваёй перамогай, страціў кантроль, не справіўся з функцыямі глабальнага рэгулятара і гаранта стабільнасці, і зараз за гэта расплачваецца ўвесь свет.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка ў чацвер у сваім выступленні на Нарадзе па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, якая сёлета праходзіць у Астане.
Прэзідэнт нагадаў, што Беларусь адной з першых у СНД адмовілася ад ядзернай зброі, але ўзамен атрымала толькі дэстабілізацыю і спробу дзяржаўнага перавароту, арганізаваную рукамі заходніх "партнёраў".
"І што мы атрымалі ўзамен? Запэўненні замест рэальных міжнародна-прававых гарантый, пустыя, нічым не падмацаваныя дэкларацыі накшталт Будапешцкага мемарандума, бясконцыя спробы дэстабілізаваць сітуацыю ў спакойнай працавітай Беларусі. У 2020 годзе замежныя куратары практычна адкрыта кіравалі мяцяжом. Такі ж сцэнарый раней быў апрабаваны і ва Украіне. Да чаго ўсё прывяло, мы бачым", - выказаўся Лукашэнка.
У Саміце Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) у Астане прымаюць удзел краіны, якія займаюць каля 90% тэрыторыі Азіі і ў якіх пражывае амаль палова насельніцтва зямнога шара.
Цяпер Нарада аб`ядноўвае 27 краін, сярод якіх Расія, Азербайджан, Ірак, Іран, Казахстан, Катар, Кіргізія, Палестына, Таджыкістан, Турцыя і Узбекістан.
Цяпер Нарада аб`ядноўвае 27 краін, сярод якіх Расія, Азербайджан, Ірак, Іран, Казахстан, Катар, Кіргізія, Палестына, Таджыкістан, Турцыя і Узбекістан.
Таксама на саміт прыехалі дэлегацыі ад дзяржаў-назіральнікаў пры НУМДА, сярод якіх прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Раней на палях саміту кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ў будучыні Беларусь можа разгледзець магчымасць паўнавартаснага ўдзелу ў НУМДА.
Раней на палях саміту кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што ў будучыні Беларусь можа разгледзець магчымасць паўнавартаснага ўдзелу ў НУМДА.
На парадку дня сустрэчы – пытанні эканамічнага супрацоўніцтва ў Азіі, падтрымання міру і стабільнасці на кантыненце, гуманітарнага ўзаемадзеяння, а таксама іншыя актуальныя тэмы.
Sputnik, 13 октября 2022