На працягу года сесія будзе разглядаць тэмы змены клімату, барацьбы з каранавіруснай і іншымі інфекцыямі, запазычанасцяў краін, якія развіваюцца, сучасных канфліктаў і крызісаў, а таксама пытанні ўстойлівага развіцця.
На дадзены момант дыпламаты павінны зацвердзіць парадак дня, скласці расклад пасяджэнняў, размеркаваць паўнамоцтвы дэлегацый і сфармаваць працоўныя камітэты. Ужо вядома, што тыдзень высокага ўзроўню, у якім удзельнічаюць кіраўнікі дзяржаў, урадаў і міністры замежных спраў розных краін пройдзе 20-26 верасня.
Звязда, 14 верасня 2022