Дакументы падпісалі генеральны сакратар ШАС Чжан Мін, першы намеснік кіраўніка МЗС Егіпта Хамдзі Санад Лаза і дзяржаўны міністр замежных спраў Катара Султан бін Саад аль-Мурэйхі.
Адзначаецца, што мемарандумы прадугледжваюць супрацоўніцтва паміж ШАС і краінамі-партнёрамі ў розных сферах, у тым ліку ў галіне рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці, энергетыкі, гандлю і інш. Акрамя таго, статус дзяржавы — партнёра ШАС дазваляе прымаць удзел у мерапрыемствах арганізацыі па запрашэнні дзяржаў, якія з’яўляюцца яе членамі.
Цырымонія падпісання дакументаў прайшла ў рамках падрыхтоўкі да саміту ШАС, які запланаваны на 15-16 верасня.
Звязда, 14 верасня 2022