У Дзяржпагранкамітэце расказалі, што днём 16 жніўня літоўскія ваеннаслужачыя даставілі з глыбіні тэрыторыі краіны да лініі граніцы семярых грамадзян Ірана. З прымяненне фізічнай сілы і спецыяльных сродкаў яны выштурхалі бежанцаў на беларускую тэрыторыю.
Паводле слоў грамадзян Ірана, літоўскія пагранічнікі неаднаразова займаліся рукапрыкладствам, нягледзячы на тое, што ведалі аб праблемах з сэрцам у аднаго з мужчын.
Паводле слоў грамадзян Ірана, літоўскія пагранічнікі неаднаразова займаліся рукапрыкладствам, нягледзячы на тое, што ведалі аб праблемах з сэрцам у аднаго з мужчын.
Краіны ЕС адкрыта праводзяць палітыку двайных стандартаў у адносінах да людзей, якія шукаюць прыстанішча, адзначылі ў ведамстве. Прынцып еўрапейскай дэмакратыі цяпер грунтуецца на ўзаконьванні норм, якія супярэчаць гуманітарнаму праву і чалавечым каштоўнасцям, сказалі на заканчэнне ў ДПК.
18 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА
18 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА