https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пантус і Мезенцаў абмеркавалі развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі


Інфармацыя аб гэтым апублікавана на сайце Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.
Старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Дзмітрый Пантус і дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў на палях Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму «Армія-2022», які праходзіць у падмаскоўным парку «Патрыёт», абмеркавалі развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. 

«Дзмітрый Мезенцаў наведаў шэраг стэндаў буйнейшых вытворцаў узбраення і ваеннай тэхнікі. Сярод іх і аб’яднаная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь, дзе дзяржаўны сакратар азнаёміўся з прадукцыяй ААТ „558 Авіярамонтны завод“, ААТ „МЗКЦ“, ААТ „АГАТ — сістэмы кіравання“ і іншых прадпрыемстваў абароннага сектара эканомікі братэрскай краіны. На пляцоўцы беларускага аб’яднанага стэнда адбыліся перагаворы Дзмітрыя Мезенцава і старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Дзмітрыя Пантуса, на якіх бакі разгледзелі шляхі і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі», — гаворыцца ў паведамленні.

У ходзе наведвання павільёна дзяржкарпарацыі «Раскосмас» дзяржаўны сакратар азнаёміўся з дасягненнямі ў касмічнай сферы і абмеркаваў пытанні падрыхтоўкі да маючага адбыцца экспертна-медыйнага форуму «Прамысловае і тэхналагічнае супрацоўніцтва Расіі і Беларусі. Сумесныя праекты ў касмічнай сферы», што запланаваны на 28 верасня.

Міжнародны ваенна-тэхнічны форум «Армія» праходзіць з 15 па 21 жніўня, ён з’яўляецца адным з буйнейшых у свеце кангрэсна-выставачных мерапрыемстваў у галіне абароны і бяспекі. Яго арганізатарам традыцыйна выступае Міністэрства абароны РФ. У бягучым годзе ў форуме прымаюць удзел ваенныя дэлегацыі з 72 краін.

Звязда, 16 жніўня 2022
 
Дата публикации:16.08.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:845
 
Ключевые слова:
Форум "Армия 2022" Сотрудничество Оборона
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме