https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Паказвае жыццё ў Беларусі, якое адрозніваецца ад таго, што гавораць у Польшчы"


Польскі блогер пра Томаша Шміта.
У Польшчы існуе прэзумпцыя невінаватасці, і пакуль няма абвінаваўчага прыгавору, ніхто не мае права называць чалавека здраднікам. Аб гэтым заявіў польскі экс-суддзя Томаш Шміт у размове са сваім суайчыннікам журналістам і блогерам Маракам Юўко ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА.

Падчас размовы Марак Юўко пацікавіўся ў Томаша Шміта, чым быў матываваны яго ад`езд з Польшчы. Блогер звярнуў увагу, што ў сетцы, у тым ліку "Вікіпедыі", інфармацыі пра Томаша Шміта няшмат.

"Ведаеш, тое, што гаворыцца ў "Вікіпедыі"... Мы ж цудоўна разумеем, хто яе стварае. Мы ведаем, што гэта не навуковая праца, а людзі, якія пішуць там розную інфармацыю, могуць напісаць "здраднік". У Польшчы існуе прэзумпцыя невінаватасці, правільна? Гэта значыць пакуль няма абвінаваўчага прыгавору, ніхто не мае права называць цябе здраднікам. А якія ж абвінавачанні выстаўлены супраць мяне? Я не азнаёміўся з імі, не атрымліваў ніякага паведамлення, хоць пазначыў паштовы адрас у консульстве ў Мінску", - сказаў Томаш Шміт.

Польскі экс-суддзя прызнаўся, што не вельмі разумее, у чым яго абвінавачваюць польскія ўлады: "Я выехаў законна, у мяне ёсць такое права. Я склаў з сябе паўнамоцтвы, і на гэта таксама маю поўнае права. Дык што ж такое? І раптам высвятляецца, што я рускі шпіён і, можа, яшчэ нейкі, я не ведаю, кітайскі, і гэтак далей. Ну, што ж, чакаем".

Паводле слоў Томаша Шміта, ён чытаў розныя сцэнарыі свайго ад`езду з Польшчы. "Чытаў, што я цераз Стамбул ляцеў у Мінск або цераз нейкія іншыя краіны. Я ўжо нават жартую, што, магчыма, хутка ў СМІ напішуць, што я на падводнай лодцы дабраўся ў Мінск. Гэта проста з разраду навуковай фантастыкі, шыта белымі ніткамі", - упэўнены ён.

Марак Юўко таксама ўдакладніў, чаму Томаш Шміт выступае ў беларускіх СМІ як "медыяперсона з Польшчы". Ён дадаў, што польскі экс-суддзя паказвае жыццё ў Беларусі, якое адрозніваецца ад таго, што гавораць у Польшчы. "Пра Беларусь у нас расказваюць так: там нічога няма, там дыктатура, там складаная і бесперспектыўная сітуацыя", - звярнуў увагу Марак Юўко.

"Ты быў вадзіцелем грузавіка, гэта значыць ты аб`ездзіў амаль усю Еўропу. Я лічу, што ты быў неаднаразова ў Беларусі, у Расіі. Гэта значыць мы можам спакойна паказваць тое, што адбываецца. Ты ведаеш, як выглядаюць тут магазіны. Калі я з цікаўнасці апублікаваў фота на платформе Х, то мне сталі пісаць і пытацца: "Гэта, напэўна, нейкія спецыяльныя зоны, куды могуць уваходзіць толькі асабліва прывілеяваныя або выбраныя людзі". І іншае глупства такога плана, - расказаў Томаш Шміт. - Але ў Беларусі ёсць абсалютна ўсё. Зразумела, што ёсць пэўная розніца ў цане, таму што заходнія тавары з-за санкцый значна даражэйшыя, а тавары з Расіі або Беларусі будуць намнога таннейшымі. Я паказваю рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, як я яе бачу".

Тым не менш, канстатаваў экс-суддзя, сродкі масавай інфармацыі ў пэўнай ступені ствараюць вобраз рэчаіснасці. "Паглядзім хаця б на TVN, які з`яўляецца часткай Discovery, а Discovery з`яўляецца часткай вялікага канцэрна. І хто займае галоўныя пасады ў гэтых канцэрнах? Гэта былыя супрацоўнікі амерыканскай разведкі - ЦРУ, АНБ. Гэта значыць амерыканцы ўдзяляюць СМІ вялікую ўвагу, таксама актыўна дзейнічаюць людзі са спецслужбаў. Я не веру, што калі хтосьці скончыў супрацоўніцтва са спецслужбамі, то на гэтым абрываецца сувязь і ўсё заканчваецца. Сувязь захоўваецца на ўсё жыццё", - рэзюмаваў Томаш Шміт.

26 ліпеня 2024, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.07.2024
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:164
 
Ключевые слова:
СМИ Информационная война Польша Tomasz Szmydt Интернет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме