Кімо Ярва заўважыў, што не з’яўляецца спецыялістам у гэтай галіне, таму яму складана судзіць, дзе лепш размяшчаць вайскоўцаў. Аднак горад Лаппеенранта «дакладна даступны, калі ўзброеныя сілы захочуць», адзначыў ён.
Са слоў мэра, перспектыва сяброўства Фінляндыі ў НАТА дае Паўднёвай Карэліі надзею і надае пачуццё бяспекі, у тым ліку кампаніям, якія ў такім выпадку будуць больш ахвотна працаваць на тэрыторыі памежнай правінцыі. Кімо Ярва заўважыў, што абмеркаванне стварэння базы НАТА ў горадзе пачалося ўжо тады, калі ў Фінляндыі ішла гаворка аб уступленні ў альянс.
Звязда, 3 ліпеня 2022