https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У заходніх дзяржавах глыбока ўкараніўся ўнутраны крызіс — іх палітычная эліта цалкам адарваная ад рэальных патрэбаў свайго грамадства


Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей ва ўступным слове да чарговага дакладу МЗС «Найбольш рэзанансныя выпадкі парушэння правоў чалавека ў асобных краінах свету — 2022», які размешчаны на сайце міністэрства.
«Дамінантная змястоўная лінія, якая пранізвае ўвесь даклад, дэманструе наяўнасць праблемы, якая востра стаіць у заходнім грамадстве ў сферы захавання правоў чалавека. Такая праблема асабліва пагоршылася на фоне грамадскіх супярэчнасцяў, выкліканых незадаволенасцю насельніцтва палітыкай пандэмійных абмежаванняў і рэзкім падзеннем узроўню жыцця», — адзначыў міністр.

Характэрна, па яго словах, што гаворка ідзе аб краінах, якія больш за ўсё спрабуюць навязваць свету сваю мадэль дэмакратыі і праваабарончых практык.

«Даклад дазваляе акрэсліць контуры ўнутранага крызісу, яки глыбока ўкараніўся ў заходніх дзяржавах, а менавіта поўнай адарванасці палітычнай эліты ад рэальных патрэбаў свайго грамадства. У пагоні за ўсемагутнасцю на знешнім флангу, у спробах навучыць жыцці іншыя дзяржавы палітычнаму істэблішменту гэтых краін стала не да сваіх грамадзян. Толькі некаторымі прыкладамі такой „палітыкі адмены“ у дачыненні да простых людзей з’яўляецца сістэмная дыскрымінацыя ў грамадстве, практычна штодзённыя сілавыя разгоны мірных пратэстаў, парушэнні праў бежанцаў і мігрантаў, блакаванне доступу да СМІ і інш. Усё гэта ярка праілюстравана ў дакладзе на прыкладзе канкрэтных кейсаў», — падкрэсліў Уладзімір Макей.

На яго думку, абсурднасць сітуацыі заключаецца ў тым, што заходнія кіраванцы, чыя палітыка прывяла да апісаных праблем, працягваюць выдаваць сабе самі мандат на варожую дзейнасць у дачыненні да іншых суверэнных краін, зразумела, без уліку інтарэсаў свайго грамадства.

«У пагоні за ўладай любой цаной яны працягваюць адкрыта злачынную дзейнасць па ўжыванні санкцый супраць непажаданых дзяржаў. Парадаксальна, але першымі, хто адчуў на сабе задушлівы эфект ад санкцыйнай пятлі, сталі менавіта грамадзяне заходніх дзяржаў. Рытарычнае пытанне напрошваецца сам сабой: а хто-небудзь пытаўся дазволу ў гэтых грамадзян на правядзенне такой палітыкі дзяржавы? Хто-небудзь папярэджваў іх аб наступствах, якія лягуць на іх плечы? Адказ відавочны ... ніхто», — заўважыў кіраўнік МЗС.

Ён падкрэсліў, што Беларусь неаднаразова падкрэслівала недапушчальнасць выкарыстання правоў чалавека ў якасці палітычнага метаду выбудоўвання міждзяржаўных узаемаадносін.

«Ідэальных краін у свеце няма у сілу аб’ектыўных прычын. Пытанні правоў чалавека ў любым грамадстве павінны аб’ядноўваць, а не раз’ядноўваць. Правы чалавека павінны з’яўляцца кропкай пошуку прымальных рашэнняў, а не прычынай для сварак», — рэзюмаваў Уладзімір Макей.

Звязда, 4 ліпеня 2022
 
Дата публикации:04.07.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:882
 
Ключевые слова:
Дипломатия Глобальная политика Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме