https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Савет Рэспублікі прыняў заяву ў сувязі з будаўніцтвам Польшчай пагранічных загарод


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе верхняй палаты парламента.
Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу прыняў заяву ў сувязі з будаўніцтвам Польшчай пагранічных загарод па тэрыторыі аб`екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча". 

"Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з абурэннем і асуджэннем успрымае аднабаковыя дзеянні Польшчы па будаўніцтве агароджаў уздоўж беларуска-польскай граніцы, частка якіх пройдзе па тэрыторыі асабліва ахоўнага ў Беларусі і Еўропе ляснога масіву - аб`екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча", - гаворыцца ў заяве. - Дзякуючы сваім памерам і шырокім некранутым участкам стараўзроставых лясоў Белавежская пушча з`яўляецца ўнікальнай прыродаахоўнай зонай, якая забяспечвае захаванне біяразнастайнасці".

Штучнае раздзяленне адзінага прыроднага комплексу - сур`ёзная пагроза існаванню ўнікальнага прыроднага асяроддзя Белавежскай пушчы.

"Калі не зрабіць тэрміновых дзеянняў, не толькі рэдкія, але і распаўсюджаныя жывёлы і расліны могуць знікнуць з самага буйнога ў Еўропе масіву першабытнага лесу, - падкрэслілі сенатары. - Дзеянні польскіх улад супярэчаць прынцыпам кіравання асабліва ахоўным прыродным запаведнікам, парушаюць палажэнні многіх міжнародных дагавораў і прынятыя Польшчай міжнародныя абавязацельствы".

"Заклікаем міжнародныя арганізацыі і сусветную экалагічную грамадскасць прыняць меры па пабуджэнні Польшчы да правядзення кансультацый, спынення будаўніцтва і дэмантажу ўстаноўленых загараджальных збудаванняў у мэтах недапушчэння негатыўных наступстваў для экасістэм Белавежскай пушчы. Перакананы, што дзеючыя міжнародныя механізмы ў сферы аховы прыроды забяспечаць у існуючай сітуацыі захаванне біялагічнай разнастайнасці сусветна вядомага прыроднага запаведніка "Белавежская пушча", а таксама экалагічную бяспеку еўрапейскага рэгіёна ў цэлым для будучых пакаленняў", - гаворыцца ў заяве.

28 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.06.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:912
 
Ключевые слова:
Экология ЮНЕСКО Белавежская Пушча Пограничное ограждение Охрана природы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме