https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Агароджа ў Белавежскай пушчы: Беларусь заявіла аб парушэнні Польшчай палажэнняў канвенцыі ЮНЕСКА


Беларусь заявіла аб парушэнні Польшчай палажэнняў канвенцыі ЮНЕСКА пры будаўніцтве агароджы ў Белавежскай пушчы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У ходзе 34-га пасяджэння Міжнароднага каардынацыйнага камітэта праграмы ЮНЕСКА "Чалавек і біясфера" прадстаўнік Мінпрыроды Беларусі выступіў з заявай аб парушэнні Польшчай палажэнняў Канвенцыі ЮНЕСКА аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ў сувязі з будаўніцтвам загараджальнага збудавання з бетону і сталі і з прымяненнем калючага дроту "канцэрціна" ўздоўж беларуска-польскай граніцы на тэрыторыі аб`екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА "Белавежская пушча". "Беларусь прагназуе непазбежнасць надыходу шэрага негатыўных наступстваў для экасістэм трансгранічнага аб`екта Сусветнай спадчыны: фрагментацыя ляснога комплексу і ахоўных мясцін, якія насяляюць жывёлы, разрыў трансгранічных экалагічных калідораў, высечка прылеглай паласы лесу старога ўзросту і чорнаальховага, блакіраванне міграцыйных шляхоў і сезонных перамяшчэнняў жывёл, далейшае абядненне генафонду іх папуляцый і іншае", - адзначыў супрацоўнік прыродаахоўнага ведамства Беларусі.

Прадстаўнік Мінпрыроды выказаў асаблівую заклапочанасць наконт зместу пунктаў 6 і 7 закона Рэспублікі Польшча "Аб будаўніцтве загарод на дзяржаўнай граніцы", у адпаведнасці з якімі будаўніцтва бар`ера не падпадае пад дзеянне прыродаахоўнага заканадаўства. Яго характарыстыкі не знаходзяцца ў свабодным доступе, што не дазваляе правесці яго незалежную экспертызу. Больш таго, у беларускага боку адсутнічае інфармацыя аб правядзенні Польшчай ацэнкі ўздзеяння будуемага бар`ера на навакольнае асяроддзе, у тым ліку ў трансгранічным кантэксце.

Спецыяліст расказаў удзельнікам пасяджэння, што рашэнне Польшчы аб будаўніцтве пагранічнай сцяны не было ўзгоднена з беларускім бокам і поўнасцю супярэчыць рэкамендацыі сумеснай маніторынгавай місіі Цэнтра сусветнай спадчыны і Міжнароднага саюза аховы прыроды 2018 года: дзяржавы, на тэрыторыі якіх размешчана Белавежская пушча, павінны забяспечыць паляпшэнне ўзаемадзеяння, у тым ліку праз дзяржаўную граніцу паміж Беларуссю і Польшчай.

Прадстаўнік Мінпрыроды звярнуў увагу членаў міжнароднага каардынацыйнага камітэта праграмы "Чалавек і біясфера", што Цэнтр сусветнай спадчыны ЮНЕСКА звярнуўся да польскага боку з просьбай прадставіць у МСАП ацэнку ўздзеяння ўзводзімага загараджальнага збудавання на экасістэмы Белавежскай пушчы і заклікаў польскія ўлады прыпыніць будаўнічыя работы да завяршэння ўсебаковага вывучэння і ацэнкі сітуацыі.

21 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:21.06.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:906
 
Ключевые слова:
Белавежская Пушча Польша Ограда Охрана природы ЮНЕСКО
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме