https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з нагоды Дня Перамогі трэба перакласці на ўсе мовы


Пра гэта заявіў блогер з Літвы Артурас Лук`янчукас у эфіры тэлеканала СТБ.
"Я хацеў бы, каб прамова вашага Прэзідэнта, а ён гаварыў такія мудрыя словы, каб яны рэзаніравалі, як гарматы, каб усе чулі. Яе трэба перакласці на ўсе мовы", - сказаў Артурас Лук`янчукас.

Ён адзначыў захапленне маштабам святкавання Дня Перамогі ў Беларусі. "Хочацца прывезці ў Літву, - сказаў ён. - Гэта свята трэба мець і не забываць. У нас жа хочуць на 9 або 8 мая паставіць іншае свята. Для мяне гэта проста жах. Я, малады чалавек, не ўяўляю, як будзем жыць далей, калі будзем усё разбураць".

Дэлегацыя з Літвы прыехала на Дзень Перамогі ў Мінск. Сярод прыбыўшых з Літвы гасцей былі блогеры і прадстаўнікі СМІ, у сваіх матэрыялах яны маюць намер расказаць аб святкаванні Дня Перамогі ў Беларусі. Раніцай 9 мая разам з беларусамі яны прынялі ўдзел у шэсці пакаленняў.



10 мая 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.05.2022
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:911
 
Ключевые слова:
День Победы Литва Блогеры Делегация Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме