https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Штодзённа 30 тыс. бежанцаў вяртаюцца ва Украіну


Аб гэтым паведамляюць гуманітарныя ўстановы ААН са спасылкай на дадзеныя Дзяржаўнай пагранічнай службы Украіны, перадае Цэнтр навін ААН.
Каля 870 тыс. украінскіх бежанцаў, якія пакінулі Украіну з пачатку канфлікту, вярнуліся назад на радзіму. Штодзённа назад вяртаюцца 30 тыс. чалавек.

З пачатку канфлікту ва Украіне сама меней 11,7 млн чалавек пакінулі свае дамы. Аб гэтым сведчаць апошнія дадзеныя Упраўлення ААН па каардынацыі гуманітарных пытанняў (УКГП). Больш за 4,6 млн украінцаў знайшлі прыстанішча ў іншых краінах, 7,1 млн чалавек былі перамешчаны ўнутры краіны. Расійская Федэрацыя ў сваю чаргу паведаміла, што з 24 лютага ў краіну з Украіны прыбылі каля 783 600 чалавек, у тым ліку больш за 147 тыс. дзяцей.

Паводле прагнозаў ААН, зваротная міграцыя ва Украіну будзе прадаўжаць расці. У сувязі з гэтым узмацняюцца праблемы гуманітарнага характару ўнутры Украіны.

"Гэта непазбежна створыць новыя праблемы для гуманітарнага рэагавання на крызіс, паколькі людзям спатрэбіцца падтрымка для рэінтаграцыі ў свае супольнасці або пошуку прыдатных прымаючых супольнасцей, калі вяртанне ў свае дамы немагчыма або немэтазгодна", - гаворыцца ў заяве УКГП.

На гэты момант гуманітарныя работнікі ААН аказалі дапамогу 2,1 млн маючых патрэбу ў падтрымцы ўкраінцаў. Экстранны заклік ААН выдзеліць у дапамогу Украіне $1,1 млрд цяпер прафінансаваны на 64 працэнты.

15 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:1108
 
Ключевые слова:
Украина Беженцы Евросоюз Реинтеграция Гуманитарная катастрофа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме