https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новыя дадзеныя СААЗ па імунізацыі: 35 мільёнаў дзяцей у свеце не абаронены ад адру


Як паведамляюць прадстаўнікі ЮНІСЭФ, 6,5 мільёна дзяцей не атрымалі трэцюю дозу вакцыны АКДС, якая неабходна для абароны ад хвароб у маленстве і раннім дзяцінстве.
У мінулым годзе ў параўнанні з дапандэмічным узроўнем не былі вакцынаваныя або не атрымалі неабходную колькасць доз прышчэпак на 2,7 мільёна больш дзяцей. Аб гэтым сведчаць новыя глабальныя даныя, апублікаваныя Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) і Дзіцячым фондам ААН (ЮНІСЕФ).

Паводле ацэнак, амаль 75 працэнтаў немаўлятаў жывуць у краінах, дзе нізкі ахоп вакцынацыяй прыводзіць да ўспышак адру.

Паводле атрыманых дадзеных, у 2023 годзе доля дзяцей, якія атрымалі тры дозы вакцыны супраць дыфтэрыі, слупняку і коклюшу (АКДС) — ключавога паказчыка сітуацыі з імунізацыяй — засталася на ўзроўні 84 працэнтаў (108 мільёнаў). Пры гэтым колькасць дзяцей, якія не атрымалі ніводнай дозы вакцыны, павялічылася з 13,9 мільёна ў 2022 годзе да 14,5 мільёна ў 2023 годзе.

Акрамя таго, 6,5 мільёна дзяцей не атрымалі трэцюю дозу вакцыны АКДС, якая неабходна для абароны ад хвароб у маленстве і раннім дзяцінстве.

Глабальны ахоп імунізацыяй практычна не змяніўся з 2022 года і, што яшчэ больш трывожна, да гэтага часу не вярнуўся да ўзроўню 2019 года. Такое становішча адлюстроўвае якія захоўваюцца праблемы, звязаныя з перабоямі ў аказанні медыцынскіх паслуг, лагістычнымі цяжкасцям, недаверам да вакцын і няроўнасцю ў доступе да паслуг.

Дадзеныя СААЗ і ЮНІСЕФ таксама паказваюць, што амаль 35 мільёнаў дзяцей застаюцца без прышчэпак ад адру або не атрымалі належную колькасць доз.

У 2023 годзе толькі 83 працэнты дзяцей ва ўсім свеце атрымалі першую дозу вакцыны супраць адру ў рамках базавых медыцынскіх паслуг, у той час як доля дзяцей, якія атрымалі другую дозу, нязначна павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам, дасягнуўшы 74 працэнты. Гэтыя лічбы далёкія ад 95-працэнтнага паказчыка, які неабходны для прадухілення ўспышак адру і смерцяў.

Звязда, 15 ліпеня 2024
 
Дата публикации:15.07.2024
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:189
 
Ключевые слова:
Вакцинация Корь Здравоохранение ВОЗ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме