У існуючай сітуацыі, адзначае выданне, асабліва моцна церпяць грамадзяне краіны з нізкім узроўнем даходу. І ва ўрада да гэтага часу няма рашэння такой праблемы.
Кіраўнік Асацыяцыі цэнтраў сацыяльнага харчавання Германіі Ёхен Бруль расказаў, што радавыя немцы рызыкуюць аказацца ў цяжкім становішчы з-за рэзкага скачка цэн на прадукты харчавання і энерганосьбіты. Ён адзначыў, што людзям не хапае зарплаты, каб дацягнуць да канца месяца. Не застаецца грошай нават на прадукты.
«Прынамсі, калі размова ідзе аб здаровым харчаванні і свежай агародніне і фруктах», — цытуе Ёхена Бруля Baltnews.
«Прынамсі, калі размова ідзе аб здаровым харчаванні і свежай агародніне і фруктах», — цытуе Ёхена Бруля Baltnews.
Паводле яго слоў, толькі за гэты месяц у Нюрнбергу колькасць людзей, якія звярнуліся ў Цэнтр сацыяльнага харчавання па дапамогу, павялічылася ў два разы — да 10 тыс. чалавек.
Сітуацыя значна ўскладняецца тым, што ў краіну за апошнія месяцы прыехалі каля 600 тыс. украінскіх бежанцаў. Дзяржава таксама павінна браць на сябе цяжар па падтрымцы гэтых людзей.
Звязда, 10 траўня 2022