https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь гатова дапамагчы Украіне ў аднаўленні краіны


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 4 кастрычніка ў час размовы з жыхарамі аграгарадка Парахонск.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што пакуль вярхамі Украіны, як кажуць, кіруюць амерыканцы. І калі нешта трэба вырашыць, Уладзімір Зяленскі адразу ляціць у Вашынгтон.

"Ён не едзе ў Мінск і Маскву, каб дамовіцца і ў рэшце рэшт скончыць гэту вайну. Ён думае, што амерыканцы адновяць Украіну пасля вайны і яны будуць заможнымі, моцнымі, мудрымі. Ніхто іх аднаўляць не будзе. Улада зменіцца - скажуць: "Валодзя, ты хто такі?" - лічыць кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт упэўнены, што новыя амерыканскія ўлады будуць заклапочаны праблемамі ўнутры сваёй краіны і ім будзе не да Украіны.

"Таму кіраўніцтву Украіны трэба ўзяць галаву ў рукі і зразумець, што ім перш за ўсё трэба будзе аднаўляць краіну. З дапамогай блізкіх ім людзей, перш за ўсё беларусаў", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

4 кастрычніка 2024, Пінскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:04.10.2024
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:60
 
Ключевые слова:
Украина Война США
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме