https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Каля 3,5 мільёны чалавек пакінулі Украіну з пачатку спецаперацыі - ААН


У арганізацыі называюць сітуацыю ва Украіне адным з самых сур`ёзных гуманітарных крызісаў у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.
Арганізацыя Аб`яднаных Нацый агучыла новыя звесткі аб колькасці мірных грамадзян, якія пакінулі Украіну з дня пачатку Расіяй на тэрыторыі краіны ваеннай спецыяльнай аперацыі.

Раней у ААН ахарактарызавалі наяўную сітуацыю на Украіне як адзін з самых сур`ёзных крызісаў у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.

Паводле інфармацыі ААН, больш за 10 мільёнаў жыхароў Украіны, а гэта амаль чвэрць насельніцтва краіны, прыйшлося пакінуць свае дамы. З`ехалі за межы рэспублікі каля 3,5 мільёны грамадзян.

"Больш за 10 мільёнаў чалавек пакінулі дамы", – заявіў на брыфінгу ў панядзелак афіцыйны прадстаўнік генсека ААН Стэфан Дзюжаррык.

Каля 6,5 мільёны жыхароў перамешчаны ўнутры краіны, амаль 3,5 мільёны - пакінулі Украіну, удакладніў ён.

Закладнікі сітуацыі

Паводле інфармацыі Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека на 21 сакавіка, падчас канфлікту ва Украіне загінулі больш за 900 і паранены каля 1,5 тысячы мірных жыхароў. Гэтая статыстыка ўлічвае ў тым ліку страты на тэрыторыях ДНР і ЛНР, на іх, паводле падлікаў УВКПЧ ААН, прыпадае 55 загінуўшых і 190 пацярпелых.

На фоне баявых дзеянняў у вялікай колькасці гарадоў і сёлаў Украіны адбываецца гуманітарная катастрофа. Адказнасць за гэта Мінабароны РФ ускладае на кіеўскія ўлады. Як заяўляюць у ведамстве, яны адмаўляюцца ўзгадняць работу гуманітарных калідораў. Акрамя таго, мясцовыя нацыяналісты ў шэрагу выпадкаў утрымліваюць мірных жыхароў у якасці жывога шчыта, заяўляюць у расійскім міністэрстве.

У асноўным бежанцы з Украіны імкнуцца ў Еўропу, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь - тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры. Па апошніх дадзеных ДПК краіны, у рэспубліку з 24 лютага прыбылі 2305 грамадзян Украіны.
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка раней расказаў, што з 2014 года ў Беларусь прыбылі каля 200 тысяч украінскіх бежанцаў.

Спецаперацыя РФ

Расія пачала ваенную спецаперацыю на Украіне 24 лютага. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму". Для гэтага, паводле яго слоў, плануецца правесці "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны", здаць суду ўсіх ваенных злачынцаў, адказных за "крывавыя злачынствы супраць мірных жыхароў" Данбаса.

Па заяве Мінабароны РФ, Узброеныя сілы наносяць удары па ваеннай інфраструктуры і ўкраінскім войскам. Пры падтрымцы ВС РФ развіваюць наступ байцы народнай міліцыі ДНР і ЛНР. Але пра акупацыю Украіны размова не ідзе, падкрэсліваў прэзідэнт Расіі.

Мінск, 22 сакавіка 2022
Sputnik
 
Дата публикации:22.03.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:167
 
Ключевые слова:
ООН Украина Беженцы Денацификация Гуманитарная катастрофа Спецоперация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме