https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


На Украіне прыпынена дзейнасць шэрагу палітычных партый


Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў аб прыпыненні на перыяд ваеннага становішча шэрагу апазіцыйных партый, нібыта звязаных з Расіяй.
«Рада нацыянальнай бяспекі Украіны пастанавіла, улічваючы поўнамаштабную вайну і сувязі некаторых палітычных структур з гэтай дзяржавай, прыпыніць любую дзейнасць шэрагу палітычных партый на час ваеннага становішча, — сказаў сёння ўкраінскі лідар у відэазвароце. — А менавіта «Апазіцыйная платформа — за жыццё», «Партыя Шарыя», «Нашы», «Апазіцыйны блок», «Левая апазіцыя», «Саюз левых сіл», «Дзяржава», «Прагрэсіўная сацыялістычная партыя Украіны», «Сацыялістычная партыя Украіны», «Сацыялісты», «Блок Уладзіміра Сальда».

Уладзімір Зяленскі адзначыў, што Міністэрства юстыцыі павінна неадкладна ва ўстаноўленым парадку забяспечыць спыненне дзейнасці гэтых палітычных сіл.

Звязда, 20 сакавіка 2022
 
Дата публикации:20.03.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:236
 
Ключевые слова:
Украина Оппозиция Военное положение Национальная безопасность Политические партии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме