«У гэтай сітуацыі ні адзін беларускі салдат ва Украіне не ваюе. Нягледзячы на іх варожую пазіцыю, якую яны занялі ў адносінах да Беларусі, падштурхоўваемыя Захадам (мы перагарнулі гэту старонку), я пазваніў Зяленскаму і прапанаваў неадкладна ўступіць у перагаворы з Расіяй. Літаральна на трэці ці чацвёрты дзень гэтай вайны, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — І ён прыняў гэту прапанову. Мы арганізавалі тут, у Беларусі, тры раўнды перагавораў. І цяпер гэтыя перагаворы ў рэжыме відэаканферэнцыі прадаўжаюцца. Яны ідуць».
«Гэта значыць, мы не нападаем на Украіну, мы не бамбім Украіну. Мы — прыхільнікі перагавораў. Мы хочам, каб гэтыя перагаворы закончыліся вось у гэтай зале (інтэрв’ю праходзіла ў Зялёнай зале Палаца Незалежнасці, дзе ў 2015 годзе праходзілі перагаворы ў нармандскім фармаце і выпрацоўваліся Мінскія пагадненні па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне.). Сімвалічна, што ў гэтай зале. Дагаворы ў Мінску былі падпісаны тады па Украіне», — падкрэсліў беларускі лідар.
«Таму мы прыхільнікі перагавораў. Мы хочам, каб там быў мір. Калі там не будзе міру, то не будзе міру і ў Беларусі з цягам часу. Вось наша пазіцыя», — дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Звязда, 17 сакавіка 2022