https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі не заключыць з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным дагавор, то потым прыйдзецца падпісаць акт аб капітуляцыі


Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 17-га сакавіка ў інтэрв’ю японскаму тэлеканалу TBS.
«Скажу вам упершыню галоўнае: Расія прапануе Украіне (Пуцін — Зяленскаму), я гэта абсалютна дакладна ведаю, абсалютна прымальны варыянт дамовы. І сёння яшчэ магчыма, каб Украіна з Расіяй дамовіліся, і Зяленскі падпісаў з Пуціным гэтую дамову», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Калі Зяленскі на гэта не пойдзе, то, паверце, яму прыйдзецца з цягам невялікага часу падпісаць акт аб капітуляцыі», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Ён перакананы, што Расія ў гэтай вайне не прайграе. «У гэтым вы 100% перакананыя таксама. Чым заканчваецца вайна ў выпадку перамогі аднаго з бакоў, Японія гэта ведае лепш, чым я», — заўважыў беларускі лідар.

Звязда, 17 сакавіка 2022
 
Дата публикации:17.03.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:124
 
Ключевые слова:
Интервью Александр Лукашенко Украина Телеканал TBS Россия Переговоры Война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме