https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польшча стварае спецыяльныя кібервойскі


Падраздзяленне будзе ўваходзіць у структуру міністэрства абароны і займацца як абаронай польскай кіберпрасторы, так і правядзеннем наступальных аперацый.
Войскі абароны кіберпрасторы ствараюцца ў Польшчы, паведаміла прэс-служба міністэрства абароны рэспублікі.

"Восьмага лютага ў клубе ваенна-тэхнічнай акадэміі ў Варшаве міністр нацыянальнай абароны Марыуш Блашчак прыме ўдзел у цырымоніі стварэння новага кампанента Узброеных сіл Польшчы – войск абароны кіберпрасторы", - гаворыцца ў паведамленні.

Абароннае ведамства Польшчы ўдакладняе, што "канцэпцыя арганізацыі і функцыянавання войск абароны кіберпрасторы" была зацверджана кіраўніком міністэрства яшчэ ў лютым 2019 года.

Стварэнне новага спецыяльнага падраздзялення польскай арміі ішло на працягу ўсяго гэтага часу. Войскі абароны кіберпрасторы (WOC) прызначаны для "правядзення поўнага спектра дзеянняў у кіберпрасторы – абарончых, разведвальных і актыўных наступальных дзеянняў".

Беларуская айцішная рота

У Беларусі рота інфармацыйных тэхналогій была сфармавана яшчэ ў канцы 2018 года. Служаць у ёй у асноўным салдаты тэрміновай службы, якія па сваёй грамадзянскай прафесіі з’яўляюцца спецыялістамі ў сферы IT. У першым наборы было ўсяго 40 IT-байцоў, але конкурс складаў 8 чалавек на месца.

Рота інфармацыйных тэхналогій знаходзіцца на тэрыторыі Ваеннай акадэміі ў Мінску, дзе ў спецыяльна абсталяванай аўдыторыі з кандыцыянерам ваенныя выконваюць пастаўленыя перад імі задачы.
Кіруюць імі афіцэры Ваеннай акадэміі, якія займаюцца прыкладнымі задачамі. Гэта прафесіяналы з навукова-даследчага інстытута, Міністэрствы абароны, генеральнага штаба.

Цікава, што вайскоўцы роты інфармацыйных тэхналогій атрымліваюць воінска-ўліковую спецыяльнасць "аператар ЭВМ".

Мінск, 7 лютага 2022
Sputnik
 
Дата публикации:07.02.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:115
 
Ключевые слова:
Кибервойска Польша Информационные технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме