"Што датычыцца дзеянняў, якія ў нашай роднай Украіне... Ну што ж, народ выбраў такое кіраўніцтва. Прычына ўсяго таго, што там адбываецца, - гэта кіраўніцтва Украіны", - перакананы Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт заўважыў, што яшчэ ў часы СССР ва Украіне прытрымліваліся курсу, які адрозніваўся ад іншых савецкіх краін. Назіраць гэта яму даводзілася ў час службы ў пагранічных войсках.
"Мне давялося праехаць ад Прыбалтыкі ўсю Заходнюю Украіну, Кіеўскі цэнтр быў. І я тады ўжо бачыў той нацыяналізм, які быў несупастаўны з беларусамі. Калі я зайшоў у львоўскі КДБ, у начальніка камітэта пытаюся: "Вялікі будынак, вас тут больш за тысячу чалавек працуюць. Ва ўрадзе некаторых краін менш". Ён гаворыць: "Гэта таму, што тут, у Львоўскай вобласці, на Заходняй Украіне, такі нацыяналізм, што вы, беларусы, проста гэтага не разумееце". Гэта была тая дрэнная аснова, якая дала свае парасткі. А ўсё астатняе - палітыкі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што яму давялося супрацоўнічаць з некалькімі ўкраінскімі прэзідэнтамі і яны ніяк не спрабавалі працаваць дзеля людзей.
"У нас жа гэта было ў 1990-я. Памятаеце гэтыя часы шушкевічаў у Беларусі: адукацыю скрэмзалі, рускіх пасадзілі на чамаданы. Хоць я часта задаваў пытанне, з`яўляючыся дэпутатам: а як вызначыць? - нагадаў кіраўнік дзяржавы аб тых часах. - Я чаму аб гэтым гавару: адна з прычын канфлікту ва Украіне ў тым, што людзям пачалі забараняць размаўляць на той мове, на якой яны хацелі. Мы выбралі іншы шлях: калі ласка, размаўляйце на любой мове. Беларускую не забывайце - гэта тое, што нас адрознівае ад іншых краін".
25 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА