https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СК Беларусі і Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці актывізуюць узаемадзеянне


Аб гэтым паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК.
У цэнтральным апараце Следчага камітэта 10-га лютага адбылася рабочая сустрэча з дэлегацыяй Упраўлення Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці на чале з кіраўніком рэгіянальнага праграмнага офіса ў краінах Усходняй Еўропы Жаннат Космухамедавай.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў дзейнасці праваахоўных органаў пры раскрыцці і расследаванні рознага роду злачынстваў, асабліва ў галіне процідзеяння нарказлачыннасці.

Жаннат Касмухамедава падзякавала ўдзельнікам сустрэчы і высока ацаніла ступень супрацоўніцтва Беларусі з рэгіянальным праграмным офісам у галіне процідзеяння наркатрафіку, праінфармавала аб дзейнасці УНП ААН па распаўсюджванні перадавога міжнароднага вопыту ў сферы першаснай прафілактыкі распаўсюджвання наркотыкаў.

Намеснік старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша азнаёміў удзельнікаў сустрэчы з досведам узаемадзеяння Следчага камітэта Беларусі з грамадскімі аб’яднаннямі па прафілактыцы наркаспажывання.

На сустрэчы былі абмеркаваны магчымыя новыя формы і метады далейшага супрацоўніцтва Следчага камітэта і ўпраўлення арганізацыі Аб’яднаных Нацый па наркотыках і злачыннасці, у тым ліку ў арганізацыі адукацыйнага працэсу Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Следчага камітэта.

Бакі дамовіліся падтрымліваць рабочыя кантакты з мэтай аператыўнага вырашэння пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, а таксама пацвердзілі гатоўнасць у абмене станоўчай міжнароднай практыкай.

Звязда, 10 лютага 2022
 
Дата публикации:10.02.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:103
 
Ключевые слова:
ООН Наркотики Криминал Следственный комитет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме