https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


The Observer: праціўнікі вакцынацыі ў Вялікабрытаніі пачалі фармаваць экстрэмісцкія групоўкі


Брытанскія ведамствы, якія займаюцца барацьбой з тэрарызмам, апасаюцца, што праціўнікі вакцынацыі ў краіне могуць перайсці да насільных дзеянняў. Аб гэтым гаворыцца ў артыкуле брытанскай газеты The Observer.
Адзначаецца, што падраздзяленне МУС па бяспецы і барацьбе з тэрарызмам, а таксама аддзел па барацьбе з дэзынфармацыяй у складзе Міністэрства лічбавых тэхналогій, культуры, сродкаў масавай інфармацыі і спорту Вялікабрытаніі цяпер актыўна назіраюць за дзейнасцю антываксераў у сацыяльных сетках.

Паводле апошніх разведвальных даных, некаторыя праціўнікі вакцынацыі пачалі фармаваць "экстрэмісцкія групоўкі", якія таксама прапагандуюць нянавісць на расавай або нацыянальнай глебе.

"Гэта выклікае ўсё больш апасенняў і вывучаецца на самым высокім узроўні, - заявіла выданню крыніца ва ўрадзе Злучанага Каралеўства. - Канцылярыя прэм`ер-міністра атрымлівае непасрэдна гэтыя справаздачы. Прэм`ер-міністр знаёмы з імі. Існуе кансэнсус адносна таго, што мы не атрымалі відавочную перамогу (у інфармацыйнай вайне.). Наступны раз нам трэба будзе дзейнічаць лепш".

У прыватнасці, The Observer звярнуў увагу на тое, што арганізацыя Alpha Men Assemble праводзіць ужо трэніроўкі ваеннага характару, рыхтуючыся да "вайны з кавіднай палітыкай урада". У канале арганізацыі ў Telegram, на які падпісаны больш за 7 тыс. карыстальнікаў, змешчаны інструкцыі па тым, як пазбегнуць тэлефоннага сачэння, а таксама заклікі наведаць заняткі па самаабароне з удзелам прафесіяналаў. Іншая антываксерская групоўка - Veterans 4 Freedom ("Ветэраны за свабоду") - абмяркоўвае магчымасць насільнага бунту, накіраванага на цэнтры вакцынацыі.

Раней у Вялікабрытаніі праціўнікі вакцынацыі штурмавалі будынкі дзяржустаноў, газет і тэлеканалаў, прышчэпачных цэнтраў і навучальных устаноў, крытыкуючы ўлады за навязванне вакцынавай палітыкі. Адным з самых значных антываксераў у каралеўстве з`яўляецца Пірс Корбін - старэйшы брат былога лідара апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбіна. У снежні мінулага года 74-гадовы Пірс Корбін заклікаў падпальваць офісы парламентарыяў, якія падтрымліваюць каранавірусныя абмежаванні.

У Вялікабрытаніі з восені 2021 года вядзецца маштабная кампанія вакцынацыі насельніцтва бустарнай дозай. Па стане на 16 студзеня ў агульнай колькасці рэвакцынацыю прайшлі 63,1 працэнта жыхароў каралеўства старэйшых за 12 гадоў (36,2 млн чалавек). Абедзве дозы вакцыны атрымалі 83,2 працэнта насельніцтва ва ўзросце ад 12 гадоў (47,8 млн пацыентаў), першую дозу - 90,5 працэнта (52 млн жыхароў).

17 студзеня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.01.2022
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:93
 
Ключевые слова:
Пандемия Великобритания Антиваксеры Экстремизм Соцсети
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме