https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Босніі і Герцагавіне ўпершыню адзначылі Дзень Незалежнасці Беларусі


У мерапрыемстве ўзялі ўдзел кіраўнікі дзяржаўных устаноў краіны і яе рэгіёнаў, прадстаўнікі дзелавой супольнасці і дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Босніі і Герцагавіне.
Падчас мерапрыемства амбасадар Беларусі ў Босніі і Герцагавіне Аляксандр Панамароў адзначыў пазітыўны трэнд на актывізацыю двухбаковых сувязяў паміж Беларуссю і Босніяй і Герцагавінай, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы, нацэленасць бакоў на развіццё дагаворна-прававой базы ў мэтах садзейнічання дзелавым і міжчалавечых кантактаў. У якасці ганаровага госця з прывітальным словам выступіў таксама міністр знешняга гандлю і эканамічных адносін БіГ Сташа Кошарац.

Падчас візіту пасол Аляксандр Панамароў таксама правёў сустрэчы з прадстаўнікамі шэрагу міністэрстваў і дзелавой супольнасці.

У 2020 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і БіГ склаў $ 11,7 млн. Найбуйнейшыя групы тавараў у беларускім экспарце — часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў, шыны, аўтамабілі грузавыя, мэбля і яе часткі.

Звязда, 3 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:03.07.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Босния Герцеговина Товарооборот День Независимости Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме