https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У марафоне «Пушкін — усяму свету» прымуць удзел жыхары дзясяткаў краін


Людзі з дзесяткаў краін прымуць удзел у онлайн-марафоне «Пушкін — усяму свету», арганізаваным з нагоды 222-годдзя з дня нараджэння Аляксандра Пушкіна и Дню рускай мовы.
Па словах арганізатара мерапрыемства і кіраўніка аднайменнага дабрачыннага фонду, перакладчыка творчасці Аляксандра Пушкіна Джуліяна Лоуэнфельда, сотні людзей з розных краін ужо заявілі аб намеры ўдзельнічаць у пяцігадзінным марафоне.

«Ісландыя, Аўстралія, Кітай, Японія, Расія, Сярэдняя Азія, ЗША, Вялікабрытанія, Катар, Ізраіль, Танзанія, Італія, Германія, Аўстрыя, Францыя, Іспанія, Швецыя, Ізраіль, Аргенціна, Бразілія, Грэцыя, Украіна, Казахстан, Мальта, Нігерыя, Танзанія, Інданезія — дзесяткі краін свету. Думаю, гэта паказвае, што каштоўнасці Пушкіна — любоў, свабода, мастацтва, прыгажосць — глабальныя», — сказаў Лоуэнфельд.

Ён адзначыў, што быў уражаны водгукам ва ўсім свеце, і выказаў надзею, што мерапрыемства прымусіць яшчэ больш людзей цікавіцца рускай культурай і паэзіяй Пушкіна, таму што яны дапамагаюць усталяваць сяброўскія сувязі паміж людзьмі з розных краін.

Марафон пройдзе онлайн 6 чэрвеня і пачнецца ў 15.00.

Звязда, 6 чэрвеня 2021
 
Дата публикации:06.06.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:207
 
Ключевые слова:
День русского языка Русская поэзия Александр Пушкин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме