https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


16 траўня - Сусветны Дзень памяці людзей, памерлых ад СНІДу


Дзень памяці ў гэтэым годзе праходзіць пад дэвізам «Жыць. Вучыцца. Любіць», перадае Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Сусветны Дзень памяці праводзіцца з мэтай успомніць пра тых, хто памёр ад СНІДу, выказаць салідарнасьць з людзьмі, якія жывуць з ВІЧ, інфармаваць грамадства і прымусіць задумацца пра тое, што праблема ВІЧ-інфекцыі можа закрануць кожнага з нас.

У 2021 годзе Сусветны Дзень памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, праходзіць пад дэвізам «Жыць. Вучыцца. Любіць». Тэма дня падкрэслівае важнасць разумення ўсіх аспектаў ВІЧ-інфекцыі, якія тычацца жыцця як кожнага чалавека, так і грамадства ў цэлым, дае магчымасць падумаць пра сябе і блізкіх, ушанаваць памяць тых, хто сышоў, зрабіць усё, каб зразумець людзей, якія жывуць з ВІЧ.

У Дзень памяці існуе традыцыя шыцця квілту — памятнага палотна, лапікавай карціны на тканіне, прысвечаны памяці блізкіх людзей. Гэтая традыцыя зарадзілася з 1987 года, калі актывіст Кліў Джонс прапанаваў стварыць коўдру ў памяць аб усіх людзях, якія памерлі ад СНІДу.

Паводле сусветнай статыстыцы за ўвесь перыяд назірання ад спадарожных СНІДу хвароб памерла 32,7 мільёна чалавек. У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь пражывае больш за 22,8 тысяч чалавек з ВІЧ-пазітыўным статусам.

Звязда, 16 траўня 2021
 
Дата публикации:16.05.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:319
 
Ключевые слова:
СПИД Всемирный день памяти людей, умерших от СПИДа Иммуннодефицит
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме