https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Адрэстаўраваны фільм "Ідзі і глядзі" выйдзе ў Расіі ў паўторны пракат


Знакамітая ваенная драма Элема Клімава аб зверствах фашыстаў у адносінах да насельніцтва Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны "Ідзі і глядзі" выйдзе ў Расіі ў паўторны пракат. Гэта кінакарціна прайшла лічбавую рэстаўрацыю ў кінаканцэрне "Масфільм", паведамілі арганізатары пракату.
Фільм "Ідзі і глядзі" выйшаў на экраны кінатэатраў у 1985 годзе, да 40-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Ён быў адзначаны ўзнагародамі на некалькіх значных кінафестывалях і заняў 6-е месца ў савецкім кінапракаце 1986 года: яго паглядзелі 29,8 млн гледачоў. Карціна была вылучана ад СССР у лік прэтэндэнтаў на прэмію "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове", аднак у выніку не была намінавана.

Дзеянне фільма, створанага паводле сцэнарыя Алеся Адамовіча і рэжысёра Элема Клімава, разгортваецца на тэрыторыі Беларусі ў 1943 годзе. У цэнтры сюжэта беларускі хлопчык Флёра, які становіцца сведкам жахаў нацысцкай карнай аперацыі і на працягу двух дзён ператвараецца з жыццярадаснага падлетка ў сівога старога. "Карціна вядома сваімі спецэфектамі, якія рэжысёр Элем Клімаў выкарыстаў, каб дабіцца ў гледача адчування жаху, страху і бязвыхаднасці, - адзначылі пракатчыкі. - Так, пры здымках выкарыстоўваліся сапраўдныя снарады. Напрыклад, для бяспекі здымачнай групы падчас сцэн абстрэлу трасіруючымі кулямі яе члены знаходзіліся за бетоннай плітой вышынёй 1,5 м і шырынёй 5 м. Вядома, што эфект глухаты і звону ў вушах, зведваемы галоўным героем пасля разрыву снарада, выкарыстоўваўся Стывенам Спілбергам у ваеннай драме "Выратаваць радавога Раяна".

Спецыяльны паказ фільма "Ідзі і глядзі" пройдзе ў Маскве 2 мая ў кінацэнтры "Кастрычнік". У Санкт-Пецярбургу спецыяльны паказ адбудзецца 4 мая ў кінатэатры "Аўрора". Арганізатары паўторнага пракату - часопіс "Искусство кино" пры падтрымцы кінаканцэрна "Масфільм".

13 красавіка 2021, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.04.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:213
 
Ключевые слова:
Иди и смотри Великая отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме