https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь пабудуе ў Карабаху населены пункт на 420 сем’яў


Аб гэтым расказаў міністр архітэктуры і будаўніцтва Руслан Пархамовіч.
У будаўнічай сферы Беларусь і Азербайджан супрацоўнічаюць ужо не першы год. Але да гэтага часу асноўны ўпор рабіўся на распрацоўцы горадабудаўнічай і праектнай дакументацыі, абмене нарматыўнай базай і тэхналогіямі.

«Цяпер мы дамовіліся аб новым сур’ёзным кроку. Запланавалі канкрэтны населены пункт, нешта накшталт аграгарадка. Мы будзем працаваць сумесна з нашымі калегамі з Міністэрства сельскай гаспадаркі, таму што тут вельмі важна выдзеліць людзям не толькі камфортнае жыллё, але і забяспечыць іх дастойнымі месцамі для работы», — сказаў Руслан Пархамовіч.

Плануецца, што аб’ект пабудуюць у Агдамскім раёне ў цэнтральнай частцы Азербайджана. Населены пункт будзе разлічаны на 420 сем’яў. А ў яго архітэктуры выкарыстоўваюць беларускі каларыт.

«Плануем заняцца як узвядзеннем жылля, так і інфраструктуры: транспартнай, інжынернай і сацыяльных аб’ектаў. Гэта будуць пробныя аб’екты. За бліжэйшыя некалькі месяцаў мы ўжо распрацуем і прадставім нашым калегам канцэпцыю, якую яны ўхваляць, і мы будзем актыўна працаваць далей. Калі ў нас усё будзе добра атрымлівацца, у найбліжэйшай будучыні мы распаўсюдзім нашу работу на яшчэ некалькі аб’ектаў», — адзначыў міністр.

Звязда, 17 траўня 2024
 
Дата публикации:17.05.2024
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:189
 
Ключевые слова:
Азербайджан Строительство Жильё Нагорный Карабах
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме