https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Гайнаўцы аддалі пашану загінулым ад рук Рамуальда Райса


„Мы тут, каб прадэманcтраваць нашы каштоўнасці, памяць і тоеснасць”, – казала 27 лютага ў Гайнаўцы адна з арганізатараў “Вечнай памяці” Ева Мароз-Кечынькая.
Каля сотні чалавек сабраліся сёння на пляцы Дзмітрыя Васілеўскага ў Гайнаўцы, каб аддаць пашану загінулым суграмадзянам ад рук польскага ўзброенага падполля.

Кажуць удзельнікі імпрэзы:

– Мы тут ля помніка сустракаемся ўжо пяты год, каб паказаць, што мы памятаем пра ахвяраў „Бурага” і яго аддзела.

– Шмат людзей прыехала, але большасць, напэўна, з Гайнаўкі.

– Майго мужа дзед быў важаком і загінуў бязвінна ў Пухалах.

У сённяшняй урачыстасці бралі ўдзел прадстаўнікі мясцовага самакіравання, стараста Гайнаўкі Анджэй Скепка, віцэ-бургамістр Гайнаўкі Ірэнеўш Кендыс.

Сёлета ўпершыню за апошнія 6 гадоў не змаглі зладзіць марш памяці „Бурага” мясцовыя нацыяналісты.

Валянціна Лаеўская
Беларускае Радыё Рацыя, 1 сакавіка 2021
 
Дата публикации:01.03.2021
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:100
 
Ключевые слова:
Гайнаўка Геноцид Ромуальд Райс Żołnierze wyklęci Вторая мировая война Падляшша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме