https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Краіны Садружнасці зацікаўлены ў арганізацыі сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры


Аб гэтым 18 лістапада падчас XXXV пасяджэння Савета па культурным супрацоўніцтве дзяржаў — удзельніц СНД заявіў старшыня савета, міністр культуры Беларусі Юрый Бондар.
«На працягу многіх гадоў савет з’яўляецца не толькі каардынатарам у галіне культуры ў краінах Садружнасці, але і дае ўнікальную магчымасць дэманстраваць культурную разнастайнасць дзяржаў СНД. Практыка яго работы сведчыць аб павышэнні зацікаўленасці дзяржаў СНД у арганізацыі і правядзенні сумесных мерапрыемстваў у сферы культуры, якія адпавядаюць мэтам Канцэпцыі супрацоўніцтва краін Садружнасці ў гэтай галіне», — адзначыў Юрый Бондар.

Паводле яго слоў, захаванне і развіццё форм культурнага самавыяўлення і дыялогу ўсё больш становіцца асновамі дыпламатыі дзяржаў, садзейнічаючы пераадоленню рознагалоссяў і збліжэнню ўзаемных інтарэсаў.

«Несумненна, асаблівая роля ў выпрацоўцы гэтых механізмаў павінна належаць нашаму савету. Фундаментам такой стратэгіі з’яўляецца прызнанне каштоўнасцей міжкультурнага дыялогу, які ў выніку становіцца дыялогам паміж людзьмі, ахопліваючы ўсе групы насельніцтва і садзейнічаючы папулярызацыі агульных каштоўнасцей і ідэалаў, умацаванню інтэграцыйных асноў садружнасці дзяржаў», — дадаў міністр.

Звязда, 18 лістапада 2020
 
Дата публикации:18.11.2020
Тематика:Культура, В мире
Просмотров:204
 
Ключевые слова:
СНГ Интеграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме