https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Венесуэлы назваў амаральнай ваенную дапамогу ЗША Украіне, Ізраілю і Тайваню


Аб гэтым Нікалас Мадура заявіў у эфіры тэлебачання Венесуэлы.
Паводле яго слоў, адзінае тлумачэнне казачнай суме ў $95 млрд, якую Вашынгтон гатовы вылучыць Украіне, Ізраілю і Тайваню, з’яўляецца тое, што Злучаныя Штаты зарабляюць на вайне.

«ЗША выдзяляюць $95 млрд для вайны, таму што вайна — гэта вялікі бізнес для імперыі. Амаральна выдзяляць $95 млрд на смерць, вайну і генацыд», — адзначыў Мадура.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу на тое, што імкненне Вашынгтона даваць грошы іншым краінам у першую чаргу абумоўлена ўцягнутасцю амерыканскай эканомікі ў вытворчасць ваеннай тэхнікі.

«21 з 50 штатаў у ЗША вырабляе ўзбраенне, і гэтыя $95 млрд не прызначаны для народа Украіны або для таго, каб пакласці канец генацыду супраць палестынскага народа, не для развіцця. Яны прызначаны для ваеннай прамысловасці ЗША», — дадаў Мадура.

Звязда, 23 красавіка 2024
 
Дата публикации:23.04.2024
Тематика:Бизнес, В мире
Просмотров:209
 
Ключевые слова:
США Финансы Украина Вооружение Военная техника Израиль Тайвань
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме