https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Узбекістан зацікаўлены ў беларускім досведзе будаўніцтва АЭС


Аб гэтым заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Рахматула Назараў на сустрэчы з міністрам энергетыкі Віктарам Каранкевічам, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Бакі абмеркавалі магчымасці супрацоўніцтва дзвюх краін у энергетычнай галіне. Асаблівую ўвагу ўдзялілі атамнай энергетыцы. Узбекістан плануе будаўніцтва ўласнай атамнай электрастанцыі.

«Практыка Беларусі ўяўляе для нас цікавасць — гэта адзін з напрамкаў, дзе мы маглі б развіваць наша ўзаемадзеянне», — сказаў пасол.

У сваю чаргу Віктар Каранкевіч адзначыў, што Беларуская атамная станцыя працуе ўжо на эканоміку краіны і прыносіць адчувальны эфект. «Нашымі спецыялістамі напрацаваны пэўныя кампетэнцыі не толькі ў частцы самога будаўніцтва, але і ў работах па зборцы і мантажы абсталявання, пусканаладачных аперацый, — адзначыў ён. — Увод у эксплуатацыю БелАЭС надаў імпульс развіццю сумежных з атамнай энергетыкай напрамкаў, сярод іх — электратранспарт. У Жодзіне і Шклове рэалізаваны праекты па пераводзе гарадскога грамадскага транспарту на электробусы».

У рамках рабочай сустрэчы таксама разгледжаны магчымасці партнёрства Беларусі і Узбекістана па пытаннях праектавання і будаўніцтва аб’ектаў электрасеткавай інфраструктуры. Акрамя таго, размова ішла аб патэнцыяле арганізацый газавай галіны і тарфяной прамысловасці Беларусі.

Бакі пацвердзілі зацікаўленасць ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве, адзначылі станоўчую дынаміку росту тавараабароту паміж краінамі. Было падкрэслена, што ўмацаванню двухбаковых адносін і рэалізацыі новых сумесных праектаў садзейнічае сустрэча кіраўнікоў дзяржаў, якая адбылася сёлета ў лютым.

Звязда, 23 красавіка 2024
 
Дата публикации:23.04.2024
Тематика:Товары из Беларуси, В мире
Просмотров:231
 
Ключевые слова:
Ядерная энергетика Узбекистан Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме