https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Краіны АДКБ выпрацуюць калектыўныя меры на выпадак рэзкага пагаршэння эпідабстаноўкі


Аб гэтым паведаміў прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў па выніках праведзеных 3-га красавіка тэлефонных перагавораў генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася з сакратарамі саветаў бяспекі дзяржаў - членаў АДКБ, у тым ліку Беларусі.
Краіны АДКБ выпрацуюць сумесныя меры калектыўнага рэагавання ў выпадку рэзкага пагаршэння эпідэміялагічнай абстаноўкі з-за распаўсюджвання COVID-19 у зоне адказнасці арганізацыі. 

Адбыўся абмен думкамі па эпідэміялагічнай абстаноўцы ў кожнай дзяржаве, што ўваходзіць у арганізацыю, і прымаемых мерах па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруса, а таксама мінімізацыі наступстваў.

"Субяседнікі дамовіліся прадоўжыць кансультацыі для выпрацоўкі мер калектыўнага рэагавання ў выпадку рэзкага пагаршэння эпідэміялагічнай абстаноўкі ў зоне адказнасці АДКБ", - адзначыў прэс-сакратар.

Было канстатавана, што сітуацыя ў краінах АДКБ кантралюемая. "Эфектыўнасць такога кантролю дасягаецца шляхам своечасовага прымянення абмежавальных і прэвентыўных мер, якія прымаюцца ўрадамі, структурамі аховы здароўя, санэпіднагляду і кампетэнтнымі органамі дзяржаў - членаў АДКБ", - адзначыў Станіслаў Зась. Ён звярнуў увагу, што ў Таджыкістане да гэтага часу афіцыйна не зафіксавана ні аднаго выпадку заражэння каранавірусам.

3 красавіка 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.04.2020
Тематика:Новости, В мире
Просмотров:110
 
Ключевые слова:
ОДКБ Коллективная безопасность Пандемия Коронавирус
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме