Даследаванне паказала, што ў 2024 годзе на кожнага жыхара Зямлі будзе прыпадаць 28 кг пластыкавых адходаў. Больш за трэць гэтага аб’ёму будзе утылізавана няправільна. 69,5 мільёнаў тон пластыка (упакоўкі, рэшткі тэкстылю і бытавых вырабаў) патрапяць на звалкі і створаць пагрозу для навакольнага асяроддзя.
Аўтары справаздачы ўказалі, што колькасць пластыкавых адходаў у свеце перавышае магчымасці па іх перапрацоўцы. «Пункт незвароту» будзе дасягнута 5 верасня.
Навукоўцы дадалі, што 60% нерацыянальна выкарыстаных пластыкавых адходаў прыпадае ўсяго на 12 краін. У першай пяцёрцы: Кітай, ЗША, Індыя, Бразілія і Мексіка.
«Высновы адназначныя: рост вытворчасці пластмас апярэджвае развіццё патэнцыялу ў галіне абыходжання з адходамі, што робіць прагрэс практычна незаўважным», — адзначылі аўтары навуковай работы.
Звязда, 13 красавіка 2024